вторник, 7 декабря 2021 г.

ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ. ДРУГІ ДЗЕНЬ "БЕЛАРУСЬ СІНЯВОКАЯ"

 

Другі дзень 07.12.2021г.  тыдня пачатковых класаў - сіні  колер. Гэта колер дабрыні і вернасці. А Беларусь называюць сінявокай за яе прыгожыя рэкі і азёры. 


На працягу дня вучні выконвалі заданні пад назвай "Блакітныя вочы нашай краіны" : разгадвалі рэбусы, адгадвалі загадкі пра рэкі і азёры Беларусі. 


На дынамічным перапынку гулялі ў беларускую народную гульню"Ручаёк".

Спадабалася вучням "Падарожжа па рэках і азёрах Беларусі".

Краўчэня С.Р.

Комментариев нет:

Отправить комментарий