вторник, 19 апреля 2022 г.

ПАЗАКЛАСНАЕ ЧЫТАННЕ

11 мая адбудзецца ўрок пазакласнага чытання

на тэму "Ішла вайна народная..." 

Да ўрока неабходна:
 1) ЧЫТАЦЬ ТВОРЫ

      Апавяданні з кнігі «Ніколі не забудзем».

Анатоль Астрэйка. «Плошча Перамогі».

Анатоль Грачанікаў. «Каля помніка».

Аркадзь Куляшоў. «Над спаленай вёскай».

Пімен Панчанка. «Дзеці вайны».

Янка Маўр. «Дом пры дарозе», «Завошта».

Іван Шамякін. «Алёша-разведчык».

Георгій Шыловіч. «Была нядзеля...».

2) ЗРАБІЦЬ МАЛЮНАК ВАЕННЫХ ДЗЕЯННЯЎ

3)ВЕРШ Пімена Панчанкі «Дзеці вайны» ВЫВУЧЫЦЬ НА ПАМЯЦЬ.

Iм не спявалi маткi калыханкi,
Яны не чулi казак ад дзядоў,
Палохаў iх ахрыплы голас танка,
Трывожыў iх журботны ёнк удоў.

Яны не плакалi бяссоннымi начамi,
Калi ад бомбаў неслi iх у склеп.
I словы першыя, якiм iх навучылi,
Былi пра немцаў, пра вайну i хлеб.

Зацiхнуць бiтвы. Вораг будзе знiшчан.
I дзецi прычакаюць таго дня,
Калi з-пад воблака ўпадзе на папялiшчы,
Як цёплы дождж, густая цiшыня.

Нясмела з хат яны у поле выйдуць,
Каб першы раз спакойна у жыццi
Палюбавацца родным краявiдам,
Паслухаць звон ручулкi у трысцi.

Пі пах лугоў, красой гаёў любуйся!
I ўсё ж iх сэрцы задрыжаць не раз:
Iм здасца самалётам першы бусел,
Пажарам здасца першая зара.

Лагодны гром за дальняю дубровай
Напомнiць iм пра жах бамбардзiровак.
I часта, часта ў чыстыя iх сны
Ўрывацца будуць галасы вайны.

Комментариев нет:

Отправить комментарий