четверг, 17 октября 2024 г.

ПАЗАКЛАСНАЕ ЧЫТАННЕ

 13 лістапада (ноября) адбудзецца пазакласнае чытанне па тэме

"Прыгажэйшая на свеце - беларуская зямля".
Да ўрока неабходна:
1) прачытаць легенду "Адкуль пайшлі беларусы",  падрыхтаваць і запісаць на невялікіх лістках паперы 2 пытанні па яе змесце (кожнае пытанне на асобным лісточку!!!) 
Пытанні могуць пачынацца з пытальных слоў:
ХТО? ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? ЯК? КУДЫ? КОЛЬКІ? ЯК ЗВАЛІ? АДКУЛЬ? ЧАМУ? НАВОШТА? ДЛЯ ЧАГО? ЯКАЯ? КАГО?
КІМ? КАМУ? АД ЧАГО?
На ўроку ўсе паперкі з пытаннямі будуць складзены ў скрынку, пасля чаго вучні класа будуць выцягваць па адным пытанні і адказваць на яго. Таму ўсім неабходна добра ведаць змест дадзенага твора.
2) навучыцца выразна чытаць верш Э.Агняцвет "Зямля з блакітнымі вачамі" 
3) падрыхтаваць выразнае чытанне верша М.Пазнякова "У родным краі" (с.67), знайсці ў ім вобразныя словы і выразы, умець іх тлумачыць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий