вторник, 22 марта 2022 г.

ПАЗАКЛАСНАЕ ЧЫТАННЕ

20 красавіка (апрель) адбудзецца пазакласнае чытанне па тэме
"Трэба быць на зямлі гаспадаром".
Да ўрока неабходна:
1) вывучыць на памяць верш А.Вольскага "Боль Чарнобыля"

Чым гэты боль нясцерпны вымераць?

Ён не лягчэй за той — з вайны.

Ці можа край палескі вымерці

без аніякае віны?

 

Няўжо атрутны вецер выпетрыць

пачуцці нашы, мову, слых?

Няўжо не вернуцца дазіметры

да тых паказчыкаў — былых?

 

Няўжо абапал плыннай Прыпяці

лясы змарнеюць і палі?..

Усё стрываем, што ні прыйдзецца,

каб не застацца без зямлі;

 

каб жыта ў полі каласілася,

каб не радзеў лясоў гушчар,

каб над зямлёю не насілася

пагроза смерці ў плойме хмар;

 

каб катастрофа немагчымаю

была. Каб матухна Зямля

не ўпала, стаўшы Хірасімаю,

счарнелым яблыкам з галля.

 

Пакуль найгоршае не зробілі,

мір, толькі мір — жыцця пароль.

Неспадзяваны боль Чарнобыля —

зямлі папераджальны боль.

2) зрабіць малюнак Чарнобыля (як вы яго ўяўляеце)

3) выразна чытаць творы і запісаць іх у чытацкі дзённік.

- Н.Гілевіч "Сіняя пушча"

- М.Гамолка "Васілёва бярозка"

- Я.Пушча "Белавежа"

- І.Шамякін "Чорны прамень"


 

Комментариев нет:

Отправить комментарий